![Дзень двух музеяў Дзень двух музеяў](https://it.belstu.by/wp-content/uploads/2019/02/IMG_2305.jpg)
Дзень двух музеяў
Студэнты 1 курса факультэта інфармацыйных тэхналогій на чале з загадчыкам кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнтам М.В. Трусам наведалі Дзяржаўны музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны музей гісторыі і культуры Беларусі.
Уражанні, узмоцненыя рознапланавымі экспазіцыямі, матэрыяльная прадстаўленасць мінулага і сучаснага беларускага краю дапамаглі як найлепш замацаваць і папоўніць веды пра цікавую гісторыю нашай краіны.